Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
27.01.2026

Іфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 26 студзеня 2026 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца стабільнай, без змен.

Па стане на 26 студзеня 2026 года ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Мінску– 0,10 мкЗв/г, ў Гомелі, Магілёве – 0,11 мкЗв/г, што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,32 мкЗв/г, Слаўгарад – 0,18 мкЗв/г.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

© Белгiдрaмет, 2016-2026