Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Жнівень пачаўся з тэмпературных рэкордаў

Сапраўдная спякота накрыла краіну ў першыя дні месяца. Максімальная тэмпература паветра была зарэгістравана 1 жніўня на метэастанцыі Брэст — тэрмометры падняліся да +36,3°С

У першыя два дні жніўня метэастанцыі па ўсёй краіне масава абнаўлялі гістарычныя максімумы.

1 жніўня сутачныя рэкорды пабіты на 10 метэастанцыях:

- Брэст: +36,3°C (папярэдні рэкорд +35,0°C у 1994 годзе);
- Пінск: +35,6°C (папярэдні рэкорд +33,7°C у 2014 годзе);
- Палеская: +35,2°C (папярэдні рэкорд +33,8°C у 2014 годзе);
- Івацэвічы: +35,1°C (папярэдні рэкорд +34,5°C у 1994 годзе);
- Жыткавічы: +35,1°C (папярэдні рэкорд + 33,6°C у 1938 годзе);
- Мазыр: +35,0°C (папярэдні рэкорд + 33,3°C у 2014 годзе);
- Лельчыцы: +34,9°С (папярэдні рэкорд + 33,0°С у 1994 годзе);
- Кастрычнік: +34,9°C (папярэдні рэкорд + 33,7°C у 2014 годзе);
- Ганцавічы: +34,4°C (папярэдні рэкорд + 34,0°C у 2014 годзе);
- Слуцк: +34,1°C (папярэдні рэкорд +33,9°C у 2014 годзе).

 На метэастанцыі Бабруйск 1 жніўня быў паўтораны сутачны рэкорд 2014 года (+32,9°C).

2 жніўня - хваля спёкі працягнулася:

- Мазыр: +35,4°C (папярэдні рэкорд +34,3°C у 2014 годзе);
- Брагін: +34,9°C (папярэдні рэкорд +34,0°C у 2014 годзе);
- Лельчыцы: +33,3°С (папярэдні рэкорд +31,9°С у 1998 годзе).

Большасць папярэдніх тэмпературных максімумаў трымаецца з 2014 і 1994 гадоў, а ў Жыткавічах упаў рэкорд 88-гадовай даўніны (1938 года)!

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/zhniven-pachausja-z-temperaturnyx-rekordau-13645-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026