Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

З 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні!

З 21 па 30 чэрвеня 2019 года Рэспубліка Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні-Міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У рамках II Еўрапейскіх гульняў будуць праведзены спаборніцтвы па 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў горадзе Токіа.

Спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў 2019, пройдуць на найбуйнейшых спартыўных збудаваннях Мінска, уключаючы стадыён "Дынама", "Мінск-Арэну","Чыжоўку-арэну".

Арганізацыя і правядзенне Гульняў у г.Мінску з'яўляецца знакавай падзеяй у спартыўным жыцці Еўропы. Яно дазволіць умацаваць аўтарытэт і пацвердзіць рэпутацыю Рэспублікі Беларусь як сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая надае першарадную ўвагу прасоўвання Алімпійскіх каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, развіццю фізічнай культуры і спорту.
 

Інфармацыя ўзятая з belarusfacts.by

 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/z-21-pa-30-chervenja-2019-goda-u-minsku-projduts-ii-eurapejskija-gulni-2026-2019
© Белгiдрaмет, 2016-2024