З 16 чэрвеня 2021 года ўступаюць у сілу Пастановы Савета Міністраў №329 і №330
Пастановай Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2021 года № 329 вызначаны меры, накіраваныя на рэалізацыю Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2020г года № 64-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці».
Прававым актам, у прыватнасці, зацверджаны:
- Палажэнне аб парадку прадастаўлення гідраметэаралагічнай інфармацыі дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службе іншымі вытворцамі гідраметэаралагічнай інфармацыі;
- Палажэнне аб парадку вядзення Адзінага дзяржаўнага рэестра арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гідраметэаралагічную дзейнасць;
- Палажэнне аб парадку распаўсюджвання дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службай гідраметэаралагічнай інфармацыі і яе складзе;
- Палажэнне аб парадку ўстанаўлення і абазначэння межаў ахоўных зон вакол стацыянарных пунктаў гідраметэаралагічных назіранняў дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў, а таксама патрабаваннях па іх ахове і выкарыстанні;
- Палажэнне аб парадку фарміравання схемы дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў;
- схема дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў.
Таксама вызначаны пералік работ і паслуг агульнадзяржаўнага і (або) міжнароднага значэння. У пераліку 16 пунктаў, у тым ліку:
- забеспячэнне гідраметэаралагічнай інфармацыяй авіяцыі;
- выкананне дзяржпраграм у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
- арганізацыя выканання работ па актыўнаму ўздзеянню на метэаралагічныя і іншыя геафізічныя працэсы;
- прадастаўленне гідраметэаралагічнай інфармацыі для міжнароднага абмену гідраметэаралагічнай інфармацыяй згодна міжнародным дамовам Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне ўдзелу дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы ў дзейнасці Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі;
- удзел у міжнародных праграмах і мерапрыемствах у галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці (у тым ліку навукова-даследчых), якія ўяўляюць цікавасць для Рэспублікі Беларусь.
Пастановай №329 прадугледжана ўнясенне змяненняў у Палажэнні, зацверджаныя пастановай урада ад 4 кастрычніка 2006 г. № 1301:
аб дзяржаўным гідраметэаралагічным фондзе;
аб дзяржаўным кліматычным кадастры.
Акрамя таго, шэраг пастаноў Урада прызнаецца страціўшым сілу. Сярод іх:
ад 30 красавіка 2002 г. № 553 «Аб некаторых пытаннях забеспячэння ўстойлівага функцыянавання сістэмы метэаралагічнага абслугоўвання грамадзянскай авіяцыі»;
ад 23 студзеня 2007 г. № 75 «Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці».
Паводле інфармацыі партала PRAVO.BY