Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

З 1 па 10 верасня 2021 года ў рэспубліцы праходзіць акцыя «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі»

З 1 па 10 верасня 2021 года ў Беларусі праходзіць акцыя «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі», прадугледжаная Планам мерапрыемстваў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» на 2021 год. Яе мэта - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Супрацоўнікамі Белгідрамета для фарміравання ўсвядомленых паводзін у экстрэмальных сітуацыях у зімовы і летні перыяды, такіх як мароз, галалёдзіца, моцны снегапад, завіруха, туман, спякота, лясныя пажары і моцны вецер распрацаваны буклеты і плакаты з рэкамендацыямі. Таксама інфармацыяй важнай для жыцця і здароўя кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі з'яўляецца інфармацыя па каляровых кодах ступеняў небяспекі метэаралагічных з'яў. Яна была сабрана і ў даступным і зразумелым для дзяцей і дарослых прадстаўлена ў інфармацыйных матэрыялах, якія былі перададзены ва ўстановы адукацыі і іншыя ўстановы г.Мінска для правядзення гадзін інфармавання.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/z-1-pa-10-verasnja-2021-goda-u-respublitsy-praxodzits-aktsyja-adziny-respublikanski-dzen-bjaspeki-4542-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024