Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Вынікі 3 і 4 жніўня - ці былі дзесьці тэмпературныя рэкорды?

3 і 4 жніўня на тэрыторыі нашай краіны сутачных тэмпературных рэкордаў не было ўстаноўлена. 3 жніўня на большай частцы краіны слупок тэрмометра не падымаўся вышэй +30°C, за выключэннем 4 паўднёвых метэастанцый (Маларыта, Лельчыцы, Мазыр, Брагін). Большасць тэмпературных рэкордаў 3 чысла належыць 2014 году, і максімальная тэмпература паветра за 3 жніўня была адзначана на метэастанцыях Мар'іна Горка (2014 год) і Брагін (2010 год) – +36,5°С.
4 жніўня ўжо па ўсёй паўднёвай палове краіны слупок тэрмометра падняўся да +30°С і вышэй, і максімальная тэмпература паветра ў гэты дзень была адзначана на станцыі Мазыр (+34°С). Па паўночнай палове паветра прагравалася да +27 +29°С. сутачныя тэмпературныя рэкорды за 4 жніўня належаць пераважна 2010 і 2014 гадам, а максімальная тэмпература паветра за 4 жніўня была адзначана на метэастанцыі Брагін (2010 год) – +37,9°С.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/vyniki-3-i-4-zhniunja-tsi-byli-dzestsi-temperaturnyja-rekordy-13674-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026