Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Віншаванне начальніка Белгідрамета з Днём горада Мінска

Паважаныя мінчане!

Ад імя калектыву Белгідрамета і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас з Днём горада ‑ з 959-й гадавінай заснавання Мінска!
Наш горад - гэта не проста сталіца, гэта сэрца краіны, месца, дзе пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, традыцыі і інавацыі. За кожным перамяненнем Мінска, за кожным утульным скверам і добраўпарадкаванай вуліцай — праца тысяч людзей, ваша любоў да роднага горада і шчырае жаданне рабіць яго лепшым.
Для Белгідрамета вялікі гонар служыць Мінску: дапамагаць планаваць гарадскія мерапрыемствы з улікам умоў надвор'я, папярэджваць аб неспрыяльных і небяспечных з'явах, каб берагчы ваша здароўе і бяспеку. Мы штодня сочым за надвор'ем, каб вы маглі ўпэўнена будаваць планы — няхай гэта будзе сямейны выхадны, гарадское свята або працоўныя будні.
У гэты святочны дзень хачу падзякаваць усім мінчанам за давер і разуменне. Хай надвор'е радуе, а горад дорыць толькі станоўчыя эмоцыі. Жадаю кожнаму дому цяпла, кожнай сям'і - дабрабыту, а ўсяму Мінску — росквіту і новых дасягненняў!
Хай любімы горад працягвае расквітаць, застаючыся для ўсіх нас самым родным, утульным і натхняльным месцам на зямлі!

Са святам!


Начальнік Белгідрамета С.А.Хільман

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/vinshavanne-nachalnika-belgidrameta-z-dnem-gorada-minska-13952-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026