Прыміце сардэчныя віншаванні з Днем работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь!
Вы робіце важную справу-прагназуеце надвор'е, папярэджваеце людзей аб небяспечных прыродных з'явах. Без вашых прагнозаў ужо немагчыма ўявіць паўсядзённае жыццё нашых грамадзян.
Працу спецыялістаў метэаралагічнай службы цяжка пераацаніць. Не сакрэт, што ад кампетэнтнай і суладнай працы беларускіх метэаролагаў шмат у чым залежаць не толькі экалагічная сітуацыя ў краіне, бяспека на транспарце, своечасовая абарона насельніцтва ад наступстваў стыхійных бедстваў і катастроф, але і стабільнае функцыянаванне цэлых галін нацыянальнай эканомікі. Таксама не варта забываць, што і самаадчуванне мільёнаў людзей, іх псіхалагічны камфорт нярэдка звязаныя з дакладнасцю і аператыўнасцю прагнозаў надвор'я.
У цяперашні час метэаролагі Беларусі выкарыстоўваюць найноўшыя прыборы, тэхналогіі, усё больш сучасныя сродкі назіранняў. Але, па-ранейшаму, галоўная сіла службы - яе працавітыя супрацоўнікі.
Паважаныя работнікі Белгідрамета, ветэраны галіны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Дзякуй Вам за веды, за адданасць прафесіі, за наш дабрабыт і бяспеку.
Хай надвор'е ў вашых дамах заўсёды будзе сонечнае, каб вы заўсёды былі акружаны цяплом і любоўю сваіх блізкіх, павагай калег і сяброў, а выдатны настрой і душэўны ўздым заўсёды суправаджалі вашу жыццё!