Увазе кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і дзелавых людзей!
Пры распаўсюджванні юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, гідраметэаралагічнай інфармацыі, вырабленай дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службай Рэспублікі Беларусь, любым не забароненым заканадаўствам спосабам, у адпаведнасці з п.2 арт.14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 №93-З "Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці" даецца абавязковая спасылка на дзяржаўную гідраметэаралагічную службу як крыніцу яе атрымання. Гідраметэаралагічная інфармацыя павінна прадастаўляцца і (або) распаўсюджвацца без змены яе зместа.