Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У Першамайскім раёне прайшлі спаборніцтвы санітарных фарміраванняў

20 мая 2022 года адбыліся раённыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны сярод арганізацый Першамайскага раёна. Спаборніцтвы праведзены ў адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл Першамайскага раённага звяна Мінскай гарадской падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на 2022 год.
Сёлета за званне лепшых у раёне змагаліся 4 санітарныя дружыны і 14 санітарных звёнаў. Санітарнае звяно Белгідрамета ўзначаліла вядучы інжынер аддзела арганізацыйнай работы філіяла "Мінскаблгідрамет" Тарасевіч Наталля Фёдараўна (камандзір звяна).
У выніку праведзеных спаборніцтваў каманда Белгідрамета заняла 6 месца.
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/u-pershamajskim-raene-prajshli-spabornitstvy-sanitarnyx-farmiravannjau-5544-2022
© Белгiдрaмет, 2016-2024