Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У Першамайскім раёне прайшлі спаборніцтвы санітарных фарміраванняў

21 мая 2021 года адбыліся раённыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Першамайскага раёна ў адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і санітарных звёнаў і дружын прадпрыемстваў і арганізацый Першамайскага раёна г.Мінска.

Сёлета за званне лепшых у раёне змагаліся 4 санітарныя дружыны і 14 санітарных звёнаў. Санітарнае звяно Белгідрамета ўзначаліла інжынер аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Таццяна Лазарава (камандзір звяна). У складзе санзвена ў спаборніцтвах прынялі ўдзел: вядучы інжынер-хімік аддзела маніторынгу зямель Іна Балыка, вядучы інжынер аддзела капітальнага будаўніцтва і рамонту Арцём Завадскі, у якасці статыста - вядучы эканаміст планава-эканамічнага аддзела Аляксандра Якавіна.


Удзельнікі прайшлі пяць этапаў: праверка аснашчэння і ўмення ім карыстацца, работа ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння, у ачагу інфекцыйнага захворвання, а таксама праверка тэарэтычных ведаў.

У выніку праведзеных спаборніцтваў каманда Белгідрамета заняла 3 месца і была адзначана дыпломам і памятнымі прызамі.
Мэты стварэння санітарных фарміраванняў растлумачыў начальнік сектара арганізацыі і функцыянавання дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Першамайскага РАНС Дзмітрый Ганчар: «Cтвораны фарміраванні грамадзянскай абароны, якія пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый здольны граматна і хутка ацаніць абстаноўку, аказаць першую дапамогу пацярпелым. Для таго каб трымаць гэтыя атрады ў баявой гатоўнасці, мы праводзім такія спаборніцтвы». 


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/u-pershamajskim-raene-prajshli-spabornitstvy-sanitarnyx-farmiravannjau-4221-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024