Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У другой палове тыдня і ў выхадныя дні ў Беларусі чакаецца гарачае надвор'е!

У другой палове тыдня на тэрыторыю Беларусі чакаецца паступленне гарачага трапічнага паветра з поўначы афрыканскага кантынента. Спякота з кожным днём будзе набіраць абароты і дасягне свайго піку ў наступныя выходныя. Так, у суботу і нядзелю (13-14 ліпеня) на сярэдзіну дня ў большасці раёнаў рэспублікі паветра распаліцца да +30 +37 градусаў. Не будуць прыносіць асаблівага палягчэння і ночы, бо слупкі тэрмометраў у асноўным будуць знаходзіцца ў межах +17 +23°С. 

У сувязі з гарачым надвор'ем не забывайце асноўныя правілы паводзін у спякоту: старайцеся выбіраць для прагулак ранішні або вячэрні час, калі ўсё ж такі трэба выйсці на вуліцу ў перыяд максімальнага прагрэву паветра апранайце галаўны ўбор і захопіце з сабой бутэлечку з вадой. Асабліва асцярожна варта быць людзям з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, выходзячы на вуліцу не забывайце ўзяць з сабой неабходныя лекі.

Сачыце за папярэджаннямі складзенымі сіноптыкамі Белгідрамета на нашых сайтах і ў сацыяльных сетках.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/u-drugoj-palove-tydnja-i-u-vyxadnyja-dni-u-belarusi-chakaetstsa-garachae-nadvore-8456-2024
© Белгiдрaмет, 2016-2024