Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У чым розніца паміж жоўтым, аранжавым і чырвоным ўзроўнямі небяспекі?

У Беларусі прынята 4-узроўневая шкала каляровых кодаў (зялёны, жоўты, аранжавы, чырвоны) для ацэнкі небяспекі надвор'я. Яна дапамагае хутка зразумець, наколькі сур'ёзная пагроза.

Зялёны: надвор'е не небяспечнае.

Жоўты: надвор'е патэнцыйна небяспечнае. Месцамі (менш за 30% тэрыторыі) чакаюцца неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з'явы: моцныя ападкі, навальніцы, моцны парывісты вецер, моцная спякота/мароз і інш. Гэтыя з'явы звычайны для Беларусі, але могуць быць небяспечныя для некаторых відаў дзейнасці.

Аранжавы: надвор'е ўяўляе рэальную небяспеку. На большай частцы краіны (30% і больш тэрыторыі) чакаюцца неспрыяльныя, месцамі (менш за 30% тэрыторыі) - небяспечныя гідраметэаралагічныя з'явы (вельмі моцныя ападкі, вельмі моцны вецер, буйны град, вельмі моцная спякота/мароз і інш.). Маецца пагроза значнага матэрыяльнага ўрону і магчымыя чалавечыя ахвяры.

Чырвоны: надвор'е вельмі небяспечнае. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца небяспечныя гідраметэаралагічныя з'явы, якія ўяўляюць пагрозу жыццядзейнасці і могуць нанесці сур'ёзны матэрыяльны ўрон і множныя чалавечыя ахвяры.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/u-chym-roznitsa-pamizh-zhoutym-aranzhavym-i-chyrvonym-uzrounjami-nebjaspeki-13738-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026