Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е

У суботу 25 лютага тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам цыклона, які будзе перамяшчацца з краін Балтыі на тэрыторыю нашай краіны, таму ў большасці раёнаў пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, днём месцамі чакаюцца моцныя ападкі. У асобных раёнах чакаецца слабы туман і галалёдныя з'явы. Тэмпературны фон будзе павышаны: у ноч на суботу будзе ад -1 да +4, днём +1 +7.

У нядзелю 26 лютага цыклон перамесціцца на раёны Верхняй Волгі, і наша краіна апынецца ў яго тылавой ветранай частцы. Ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, ноччу - з дажджом чакаюцца ў большасці раёнаў. Вецер зменіць кірунак з заходняга на паўночны, узмацняючыся да парывістага, а месцамі па паўночным усходзе краіны і да моцнага парывістага. Пры ўзмацненні ветру месцамі чакаюцца слабыя завеі. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпературны фон крыху панізіцца: у ноч на нядзелю мінімальная тэмпература паветра складзе -6, +1, а днём пры гэтым будзе ад -5 па поўначы да -4 па паўднёвым усходзе.

У пачатку наступнага тыдня атмасферны ціск пачне падрастаць, а гэта значыць, што ападкаў стане менш. Але разам з тым, у нашу краіну пачне паступаць больш прахалодная паветраная маса з паўночных шырот, таму ў начныя гадзіны па рэспубліцы будуць адзначацца адмоўныя тэмпературы паветра ад -3 да -11, у ноч на аўторак пры ўмове праясненняў не выключана паніжэнне і да -12 -16. Дзённыя максімумы ў апошнія дні лютага складуць ад -4 да + 3.

Па папярэдніх прагнозах, першыя дні каляндарнай вясны не пацешаць жыхароў нашай краіны сапраўдным вясновым цяплом. У начныя гадзіны па рэспубліцы паветра будзе астуджацца да -1 -8, пры праясненнях не выключана паніжэнне і да -11 -14, дзённыя максімумы апынуцца ў межах ад -2 -4 да +3 +5.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/u-blizhejshyja-vyxadnyja-u-belarusi-chakaetstsa-njaustojlivae-nadvore-6621-2023
© Белгiдрaмет, 2016-2024