Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У Белгідрамеце працягваецца абмеркаванне канстытуцыйнай рэформы

3 лютага ў Белгідрамеце адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванню Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства праводзілася ў гібрыдным фармаце з удзелам работнікаў цэнтральнага апарата і абласных філіялаў Белгідрамета з дапамогай відэаканферэнцыі.
Гэтым разам у якасці спікера выступіў старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандр Іванавіч Кузмітовіч.
У ходзе разгляду і абмеркавання галоўнага пытання  унясення змяненняў і дапаўненняў у праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь спікер дыялогавай пляцоўкі завастрыў увагу на ключавых тэзісах, якія тычацца пашырэння грамадзянскіх правоў і свабод, праз магчымасць звароту ў Канстытуцыйны суд, з'яўленне новага органа  Усебеларускага народнага сходу, павышэнне патрабаванняў да кандыдата ў Прэзідэнты, захаванні і распаўсюдзе гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівую цікавасць у калектыве выклікала абмеркаванне пытанняў унясення ў новую рэдакцыю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сацыяльнай адказнасці грамадзян за захаванне свайго здароўя і адказнасць бацькоў за патрыятычнае выхаванне сваіх дзяцей.


Удзельнікі пляцоўкі падчас абмеркавання прыйшлі да высновы, што ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на дадзеным этапе – своечасовая мера, накіраваная на ўмацаванне суверэнітэту нашай краіны і яе далейшае стабільнае развіццё.
У завяршэнні мерапрыемства Аляксандр Іванавіч не мог не закрануць і актуальныя пытанні працы прафсаюза ў сучасных умовах і ролі прафсаюзаў у сістэме сацыяльна-працоўных адносін.
Кожны з удзельнікаў сустрэчы змог задаць пытанне і атрымаць вычарпальны адказ.
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/u-belgidrametse-pratsjagvaetstsa-abmerkavanne-kanstytutsyjnaj-reformy-5048-2022
© Белгiдрaмет, 2016-2024