Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У Белгідрамеце адбылася сустрэча з прафесарам з Упсальскага ўніверсітэта

 
з 7 па 10 кастрычніка ў Белгідрамеце адбылася сустрэча з экспертам-метэаролагам, прафесарам Упсальскага ўніверсітэта з Каралеўства Швецыя Андэрсам Персанам.  Падчас сустрэчы г-н Персан азнаёміў спецыялістаў Белгідрамета з сусветным вопытам прагназавання надвор'я і складаннем алгарытму па выкарыстанні фільтра Калмана. 
Былі разгледжаны такія тэмы як фільтр Калмана і тэхнічныя аспекты яго ўкаранення ў сістэму Белгідрамета для правядзення постапрацоўкі дадзеных колькаснага прагнозу надвор'я, верыфікацыя прагнозаў і статыстычныя метады ў метэаралогіі.  
Г-н Персан высока ацаніў якасць працы спецыялістаў Белгідрамета, пажадаў далейшых поспехаў у развіцці і выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва. 

 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/u-belgidrametse-adbylasja-sustrecha-z-prafesaram-z-upsalskaga-universiteta-2376-2019
© Белгiдрaмет, 2016-2024