Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У Беларусі 13 студзеня рэзка пацяплее

Новы 2022 год на тэрыторыі Беларусі пачаўся з адліжнага надвор'я. Надзеі на вяртанне зімовага надвор'я апраўдаліся толькі к Раству Хрыстова. Але і гэтыя маразы хоць і ўзмацніліся, але затрымаюцца ненадоўга. Ужо заўтра днём, 13 студзеня, наша краіна апынецца ў цёплым сектары паўночнаатлантычнага цыклона, і Беларусь чакае рэзкае змяненне ўмоў надвор'я (абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі). Ноч па тэмпературным фоне яшчэ чакаецца халоднай і досыць кантраснай: мінімальная тэмпература паветра складзе -10 -16°С, па ўсходняй палове краіны маразы ўзмоцняцца да -17 -22°С, пры гэтым у заходніх рэгіёнах будзе -5 -9°С. Па меры прасоўвання цёплага паветра ўглыб краіны ўжо ў дзённыя гадзіны максімумы тэмпературы па рэспубліцы апынуцца ў межах ад -2°С да + 4°С. Пры адліжным надвор'і ападкі будуць пераходзіць са снегу ў мокры снег і дождж, што абумовіць утварэнне галалёдных з'яў. У асобных раёнах краіны бачнасць на дарогах могуць пагаршаць туманы.

У пятніцу 14 студзеня захаваецца адліжнае надвор'е. Ападкі пройдуць у выглядзе мокрага снегу з дажджом. Істотнага дыскамфорту дадасць моцны парывісты вецер, які захаваецца і ў суботу 15 студзеня. У сувязі з ветраным надвор'ем на 14-15 студзеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/u-belarusi-13-studzenja-rezka-patsjaplee-4978-2022
© Белгiдрaмет, 2016-2024