З 5 па 9 кастрычніка 2026 года ў Белгідрамеце пройдзе Тыдзень нулявога траўматызму — компекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню бяспекі працы, прафілактыку вытворчага траўматызму і ўмацаванне культуры аховы працы ў калектыве:
- на сайце Белгідрамета, інфармацыйным стэндзе і ў кутках па ахове працы будзе размешчана інфармацыя аб правядзенні тыдня, а таксама наглядна-выяўленчыя матэрыялы аб бяспечных метадах і прыёмах працы;
- з удзелам грамадскіх інспектараў па ахове працы будзе праведзены маніторынг выканання работнікамі заканадаўства па ахове працы на працоўных месцах. Запланавана праверка адпаведнасці абсталявання і вытворчых працэсаў патрабаванням аховы працы, а таксама кантроль правядзення ўсіх відаў інструктажоў і вядзення часопісаў іх рэгістрацыі ў структурных падраздзяленнях;
- у ліку мерапрыемстваў - праверка забяспечанасці работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, праверка стану санітарна-бытавых памяшканняў, а таксама праверка наяўнасці і камплектацыі аптэчак першай дапамогі з кантролем тэрмінаў прыдатнасці медыцынскіх прэпаратаў;
- работнікаў праінфармуюць аб стане ўмоў і аховы працы на працоўных месцах, існуючых рызыках пашкоджання здароўя, якія належаць сродкам індывідуальнай абароны і кампенсацыях за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.
Дзень аховы працы адбудзецца 5 кастрычніка - у першы дзень тыдня. А 8 кастрычніка пройдуць інструктарска-метадычныя заняткі з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў аб парадку правядзення інструктажоў па ахове працы, стажыроўкі і кантролю за ўмовамі працы на працоўных месцах.
Пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы №1 — у частцы вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, лакальных нарматыўных прававых актаў па ахове працы і пажарнай бяспекі, недапушчэння выпадкаў вытворчага траўматызму - будзе ажыццяўляцца на працягу ўсяго тыдня і ў далейшым.
Бяспека на працоўным месцы - клопат агульны. Тыдзень нулявога траўматызму - гэта не проста фармальнае выкананне патрабаванняў, а свядомы крок да стварэння ўстойлівай культуры бяспекі, дзе кожны работнік Белгідрамета адчувае сябе абароненым і упэўненым у заўтрашнім дні.
© Белгiдрaмет, 2016-2026