Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Тыдзень мабільнасці разам з Белгідраметам: чыстае паветра для ўсіх

З 16 па 22 верасня 2025 года Беларусь далучыцца да Міжнароднага тыдня мабільнасці – штогадовай кампаніі, закліканай папулярызаваць выкарыстанне альтэрнатыўных аўтамабілю відаў транспарту і павысіць дасведчанасць аб уплыве транспарту на экалогію. 
Старт тыдня мабільнасці ў Мінску будзе дадзены 16 верасня велапрабегам, у якім прымуць удзел супрацоўнікі Цэнтральнага апарата Белгідрамета і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Удзельнікі збяруцца на паркоўцы гатэля «Аква-Мінск» і пройдуць да музейна-паркавага комплексу «Перамога», дзе ўскладуць кветкі да стэлы «Мінск-горад-герой». 


На працягу тыдня Белгідрамет надасць асаблівую ўвагу маніторынгу якасці паветра. Так, 20 і 22 верасня ў ключавых пунктах Мінска, вызначаных сумесна з Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, спецыялісты правядуць вымярэнні, а вынікі будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Белгідрамета.


Кульмінацыяй стане экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля» 22 верасня, якая пройдзе пад лозунгам «Беларусь за чыстае паветра». У рамках акцыі на пляцоўцы каля Палаца спорту (пр-т Пераможцаў, 4) адбудзецца экалагічная віктарына «Клімат Беларусі», дзе кожны зможа праверыць свае веды.


Абласныя філіялы Белгідрамета па ўсёй краіне арганізуюць насычаную праграму мерапрыемстваў:
* У Брэсце, Гродне і Пінску пройдуць велапрабегі;
* У Баранавічах і Брэсце спецыялісты правядуць замеры якасці паветра;
* У Брэсце ў Парку культуры і адпачынку імя Першага мая філіял арганізуе тэматычную пляцоўку і правядзе экалагічную гульню-віктарыну «Дзень без аўтамабіля»;
* У Віцебску ажыццевяць раздачу інфармацыйных лiстовак для кіроўцаў і пешаходаў;
* У Наваполацку, Віцебску і Воршы філіялы прадэманструюць як адбіраюць і аналізуюць пробы паветра; 
* У Гомелі прадэманструюць працу пробаатборнага абсталявання для вызначэння забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры – жадаючыя змогуць назіраць працэс і азнаёміцца з вынікамі праз мабільнае прыкладанне «Надвор'е ў кішэні»;
* У Магілёве з дапамогай мабільнай лабараторыі прадэманструюць як хутка і дакладна вызначаецца якасць атмасфернага паветра.


Запрашаем усіх жыхароў краіны прыняць удзел у тыдні мабільнасці і ўнесці свой уклад у паляпшэнне якасці паветра!

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/tydzen-mabilnastsi-razam-z-belgidrametam-chystae-pavetra-dlja-usix-10733-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025