У маі 2026 года метэаралагічная станцыя Слаўгарад Філіяла "Магілёўаблгідрамет" Белгідрамета адзначыла знамянальную дату – 100-гадовы юбілей. Роўна стагоддзе таму тут былі пачаты першыя метэаралагічныя назіранні, якія паклалі пачатак летапісі прыроды гэтага рэгіёну.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае векавой мяжы, адбыліся 29 мая ў кінатэатры "Радзіма". На свята сабраліся ветэраны станцыі, дзеючыя супрацоўнікі, начальнік Белгідрамета Сяргей Хільман, кіраўніцтва філіяла "Магілёўаблгідрамет", і іншыя ганаровыя госці.
На мерапрыемстве была прадстаўлена выстава метэаралагічных прыбораў, якая дэманструе эвалюцыю тэхналогій - ад рарытэтных экспанатаў да сучаснага абсталявання.

Метэаралагічная станцыя Слаўгарад прайшла праз многія выпрабаванні, уключаючы ваенныя гады, але, нягледзячы на перапынкі і разбурэнні, заўсёды вярталася да сваёй службы. Гэта стала магчымым дзякуючы самаадданай працы людзей - галоўнага багацця ўстановы. Унікальныя дадзеныя, якія захоўваюцца на станцыі, уключаючы абсалютныя рэкорды тэмператур і высокую паўтаральнасць шквалаў, сведчаць аб складанасці і важнасці працы метэаролагаў.
Ва ўрачыстай праграме прынялі ўдзел старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Максім Патапенка, намеснік старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Сідарук, старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаіл Ярмоленка, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза Іван Трамбачоў, першы намеснік начальніка Слаўгарадскага РАНС Дзмітрый Котаў.
Праграма свята ўключала выступленні гасцей і арганізатараў, уручэнне грамат і падзяк, яркія нумары творчых калектываў горада Слаўгарада, а таксама ўрачыстую цырымонію ўскладання кветак на алеі памяці пахаваных вёсак.


Калектыў метэастанцыі Слаўгарад - гэта 100 гадоў дакладных назіранняў і шчырай адданасці сваёй справе
Віншуем з юбілеем!
© Белгiдрaмет, 2016-2026