Штармавое гідралагічнае папярэджанне аб небяспечнай з'яве
На прытоку Сожа рацэ Проня ля в.Лецягі ўзровень вады (значэнне ўзроўню вады на 22 красавіка складае 273 см пры сутачным росце 29 см) наблізіўся да небяспечнага высокага значэння (290 см над нулём паста), пры якім раней назіраліся затапленні прыбярэжных тэрыторый.
У найбліжэйшыя дні значэнне ўзроўню вады тут дасягне небяспечнай высокай адзнакі.