Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

СЕМІНАР " Аднаўляльная энергетыка-шлях да ўстойлівага развіцця"

28 лістапада 2018 года ў круглай зале перамоў гасцініцы "Прэзідэнт - Гатэль" г.Мінска праходзіць семінар на тэму "Аднаўляльная энергетыка-шлях да ўстойлівага развіцця". Арганізатары семінара-Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Ліквідацыя бар'ераў у развіцці ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь".





















Вітальныя словы ўдзельнікам семінара прагучалі ад намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Корбута Аляксандра Мікалаевіча і намесніка Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Пруднікавай Вольгі Філіпаўны.






















У рамках семінара абмяркоўваюцца пытанні развіцця ветраэнергетыкі Беларусі з улікам уводу АЭС, распрацоўка балансаў ПЭР у электраэнергетыцы, стан і перспектывы развіцця аднаўляльнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь і дасягнутыя вынікі праекта "ліквідацыя бар'ераў у развіцці ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь".


У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Белгідрамета, РУП "БелТЭИ", НАН Беларусі, НПОО "Малая энергетыка", РУП "Бел НДЦ "Экалогія" і многія іншыя.




























Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/seminar-adnauljalnaja-energetyka-shljax-da-ustojlivaga-razvitstsja-1382-2018
© Белгiдрaмет, 2016-2024