Рэспубліканская прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 16 жніўня па 10 верасня 2021 года ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!» . Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Акцыя арганізуецца ў два этапы. З 16 па 31 жніўня ў буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей, увазе юных наведвальнікаў і іх бацькоў будуць прадастаўлены тэматычныя зоны з супрацьпажарнай атрыбутыкай і інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі. За актыўнасць і веды ўдзельнікі атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю па бяспецы жыццядзейнасці.
Усе жадаючыя змогуць прайсці навучанне ў «Акадэміі юных ратавальнікаў»: здаць экзамен па бяспецы, які складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак, атрымаць сертыфікат аб яго праходжанні, запоўніць дзённік бяспекі, выконваючы заданні на інтэрактыўных навучальна-гульнявых пляцоўках. Па выніках мерапрыемства ім выдадуць «атэстат аб заканчэнні "Акадэміі юных ратавальнікаў"».
Другі этап рэспубліканскай акцыі пройдзе ва ўстановах адукацыі, арганізацыях і прадпрыемствах, месцах масавага збору людзей з 1 па 10 верасня. Школьнікі паўдзельнічаюць у тэматычных «ўроках бяспекі», атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю, педагогі пройдуць інструктаж аб пажарнай бяспецы, бацькі сустрэнуцца з работнікамі МНС для прафілактычных гутарак і прагляду тэматычных відэафільмаў. У працоўных калектывах інспектары нагадаюць асноўныя правілы бяспекі не толькі падчас гутарак з работнікамі, але і на спецыяльных навучальных пляцоўках.