Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь-энергаэфектыўная краіна» праходзіць у Беларусі
З 8 па 12 лістапада 2021 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь-энергаэфектыўная краіна», якая прымеркавана да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада. Беларусь стала адной з першых 20 краін, якія падтрымалі святкаванне гэтага дня ў 2008 годзе.
Мэтай правядзення гэтай акцыі з'яўляецца павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці, у побыце, што з'яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту і яго тэрытарыяльныя органы падчас акцыі плануюць правесці шэраг тэматычных мерапрыемств, у тым ліку ў анлайн-рэжыме.