Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў Указ № 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму".
У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.
Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна ўзнаўляецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"
Змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да Указа.
З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая Юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэфэрэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.
Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.
Крыніца