Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 12 верасня 2019 года

У сувязі з інфармацыяй, якая паступіла 12 верасня 2019 года ад МНС Рэспублікі Беларусь, пра пажар на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамляе. 
Паводле інфармацыі МНС Рэспублікі Беларусь на 17:00 12 верасня 2019 года плошча пажару складае 50 га. Вядуцца работы па ліквідацыі пажару. 
Паводле звестак стацыянарных пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі на 18:00 12 верасня 2019 года радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Гомельскай вобласці, як і ў цэлым па краіне, застаецца стабільнай, перавышэнняў над ўсталяванымі шматгадовымі значэннямі не зафіксавана.
Радыяцыйны маніторынг на тэрыторыях, прылеглых да агменю ўзгарання, праводзіцца ва ўзмоцненым рэжыме. 
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/radyjatsyjnaja-abstanouka-na-terytoryi-respubliki-belarus-na-12-verasnja-2019-goda-2298-2019
© Белгiдрaмет, 2016-2024