Пытанні ўзаемадзеяння з Рэспубліканскім цэнтрам кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі разгледжаны на рабочай сустрэчы
24 лютага 2023 года на базе Белгідрамета прайшла рабочая сустрэча спецыялістаў гідраметэаралагічнай службы з прадстаўнікамі Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны наступныя пытанні: азнаямленне з платформай рэспубліканскай інфармацыйнай аўтаматызаванай сістэмай маніторынгу навакольнага асяроддзя, правядзенне стажыроўкі ў Белгідрамеце для работнікаў аддзела маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый, удасканаленне падыходаў па фарміраванню папярэджанняў аб неспрыяльных і небяспечных гідраметэаралагічных з'явах, абмеркаванне падыходаў па рэалізацыі Пагаднення аб узаемадзеянні дзяржаў-удзельніц СНД пры абмене дадзенымі маніторынгу радыяцыйнай абстаноўкі.