Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Прэс-канферэнцыя "Водныя рэсурсы краіны - багацце Беларусі: рацыянальнае водакарыстанне і экспартны патэнцыял"

Заснаваны ў 1993 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый Сусветны дзень водных рэсурсаў штогод адзначаецца 22 сакавіка. Гэты Сусветны дзень абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе. У рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі прапанавана дзяржавам праводзіць у гэты дзень мерапрыемствы, прысвечаныя захаванню і асваенню водных рэсурсаў.

20 сакавіка 2023 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Водныя рэсурсы краіны - багацце Беларусі: рацыянальнае водакарыстанне і экспартны патэнцыял».

У Беларусі асновай вывучэння і ацэнкі водных рэсурсаў паверхневых вод з'яўляюцца назіранні на дзяржаўнай сетцы гідраметэаралагічных назіранняў. Для чаго прызначана сетка гідралагічных пастоў? Колькі гідралагічных пастоў у цяперашні час дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь? Што з'яўляецца асноўнымі задачамі маніторынгу колькасці паверхневых вод? Якія выпускаюцца выданні па гідралогіі для спажыўцоў? Пра гэта і многае іншае распавяла прадстаўнік Белгідрамета - намеснік начальніка службы - начальнік аддзела вывучэння воднага рэжыму службы гідралогіі і аграметэаралогіі Алена Квач.
У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, беларускіх здраўніц.

Падрабязнасці ў відэа.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/pres-kanferentsyja-vodnyja-resursy-krainy-bagatstse-belarusi-ratsyjanalnae-vodakarystanne-i-ekspartny-6736-2023
© Белгiдрaмет, 2016-2024