Агляд воднага рэжыму рэк у ліпені
У першай дэкадзе ліпеня на рэках пераважаў рост узроўняў вады, у другой і трэцяй дэкадах адзначаўся ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход, у выніку чаго на Дняпры ў г.п. Лоеў ўзровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуемай суднаходства. У канцы ліпеня, у выніку выпадзення ападкаў, паўсюдна на рэках назіралася павышэнне ўзроўняў вады. На працягу месяца на непрацяглы час паляпшаліся ўмовы для суднаходства на Бярэзіне ў г.Светлагорск і Сожы ў г.Гомель.
Воднасць Сожа і Прыпяці блізкая да нормы і некалькі меншая за яе, воднасць Віліі, Нёмана, Дняпра і Бярэзіны меншая за норму на 30-45%, а воднасць Заходняй Дзвіны ўдвая меншая за звычайную для гэтай пары года.
На дату складання прагнозу на рэках адбываецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 31 см, абумоўлены выпадзеннем ападкаў.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Прагнозная інфармацыя
аб мінімальных узроўнях вады ў жніўні
Значэння мінімальных узроўняў вады ў рэках прагназуюцца ніжэй сярэдніх шматгадовых для гэтай пары года.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова