Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады на рэках у верасні 2021 года

 Агляд воднага рэжыму рэк у жніўні

У жніўні на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады. Мінімальныя ўзроўні вады на асобных участках рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці наблізіліся да шматгадовых мінімумаў для жніўня, а на рацэ Лань ў в. Мокрава (прыток Прыпяці) значэнне мінімальнага ўзроўню вады апусцілася ніжэй гістарычнага мінімуму для гэтай пары года.
Воднасць Нёмана і Віліі была блізкая да звычайнай для гэтай пары года, менш за норму на 30-40% апынулася воднасць Дняпра, Бярэзіны і Сожа, а на 50-60% воднасць Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга і Прыпяці.

На дату складання прагнозу на рэках краіны амаль паўсюдна адзначаецца рост узроўняў вады. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне каля г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры каля г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоев, Бярэзіне у г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы у г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.

Прагнозная інфармацыя
 аб мінімальных узроўнях вады ў верасні
Мінімальныя ўзроўні вады ў верасні прагназуюцца ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтай пары года.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/pragnoznaja-infarmatsyja-ab-minimalnyx-uzrounjax-vady-na-rekax-u-verasni-2021-goda-4518-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024