Прагноз надвор'я ў Дзень ведаў на 1 верасня 2021 года.
Па Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах навальніцы.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8 +14°С, максімальная днём +15 +21°С.
Па Мінскай вобласці будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер заходні, паўночна-заходні
4-9 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 +14°С, максімальная днём +15 +20°С.
Па г.Мінску будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%), магчыма навальніца. У начныя і ранішнія гадзіны распаўсюдзіцца слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 +12°С, максімальная днём +16 +18°С.