Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Прагноз мінімальных узроўняў вады ў кастрычніку

Агляд воднага рэжыму рэк у верасні

У першых двух дэкадах верасня на рэках краіны адзначаліся невялікія ваганні ўзроўняў вады, у трэцяй дэкадзе на рэках адзначаўся ў асноўным рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраліся на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці. На прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец узровень вады перавышаў адзнаку выхаду вады на пойму.

Воднасць большасці рэк блізка да нормы і некалькі менш яе, толькі воднасць Прыпяці застаецца значна менш звычайнай для гэтай пары года.

У цяперашні час на рэках пераважае рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-11 см за суткі.

Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр.

Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў кастрычніку

Мінімальныя ўзроўні вады ў кастрычніку прагназуюцца ў асноўным блізкімі і некалькі ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў за перыяд назіранняў, а ў ніжнім цячэнні Сожа і на Прыпяці мінімальныя ўзроўні вады чакаюцца блізкімі да ніжэйшых значэнняў за кастрычнік і ніжэй іх.

 

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/pragnoz-minimalnyx-uzrounjau-vady-u-kastrychniku-14258-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026