Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Пашпарт надвор'я - унікальны падарунак для Вашых родных і блізкіх!

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» ужо на працягу дзесяці гадоў вырабляе пашпарты надвор'я. 
Падставай для вырабу пашпарта надвор'я могуць быць самыя розныя падзеі ў жыцці чалавека альбо арганізацыі: дата заснавання прадпрыемства або арганізацыі, гадавіна вяселля, дзень нараджэння, паўналецце, юбілей і іншая значная падзея. 
Пашпарт надвор'я апроч слоў віншаванняў і добрых пажаданняў змяшчае дакладную інфармацыю аб умовах надвор'я, якія назіраліся ў знамянальны дзень Вашага жыцця. 
Пашпарт надвор'я можа ўтрымліваць інфармацыю аб умовах надвор'я ў любым пункце Рэспублікі Беларусь. 
Пашпарт надвор'я - арыгінальны падарунак для Вашых родных і блізкіх! 
Паслугі па вырабу пашпарта надвор’я з’яўляюцца платнымі.
Кошт гэтай паслугі, складае 19,99 бел. руб. (у выглядзе паштоўкі) і 25,33 бел. руб (у рамцы). 
За больш падрабязнай інфармацыяй і для заказа звяртайцеся па тэлефоне: +375 17 267-25-63.
ОБРАЗЦЫ
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/pashpart-nadvorja-unikalny-padarunak-dlja-vashyx-rodnyx-i-blizkix-673-2018
© Белгiдрaмет, 2016-2024