Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Папярэдні прагноз надвор'я па Беларусі і абласных цэнтрах Беларусі на навагоднюю ноч з 31 снежня 2021 года па 1 студзеня 2022 года

Паводле папярэдняга прагнозу, у навагоднюю ноч на тэрыторыі Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е. Тэмпературны фон па краіне складзе -1, + 5°. Пры гэтым атмасферныя франты з Заходняй Еўропы абумовяць выпадзенне ападкаў у выглядзе дажджу і мокрага снегу. У начныя і ранішнія гадзіны бачнасць могуць пагаршаць туманы, не выключаныя і галалёдныя з'явы, таму на дарогах варта быць вельмі ўважлівымі як кіроўцам, так і пешаходам.

Папярэдні прагноз надвор'я па абласных цэнтрах Беларусі на навагоднюю ноч з 31 снежня 2021 года па 1 студзеня 2022 года:
Мінск + 1 + 3°, часам ападкі (дождж, мокры снег)
Брэст + 3 + 5°, часам ападкі з перавагай дажджу
Віцебск -1, + 1°, часам ападкі (дождж, мокры снег)
Гомель 0, + 2°, часам ападкі з перавагай дажджу
Гродна + 2 + 4°, часам ападкі (дождж, мокры снег)
Магілёў 0, +2°часам ападкі (дождж, мокры снег)
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/papjaredni-pragnoz-nadvorja-pa-belarusi-i-ablasnyx-tsentrax-belarusi-na-navagodnjuju-noch-31-snezhnja-2021-4925-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024