На мінулым тыдні адбылася перабудова атмасферных працэсаў: на змену працяглага перыяду сонечнага антыцыкланальнага надвор'я ў Беларусь прыйшлі прахалода і дажджы. Так, пачынаючы з мінулых выходных, тэрыторыя нашай краіны апынулася ва ўладзе цыкланічных віхур, франтальныя раздзелы ад якіх абумовілі не толькі ападкі, узмацненне ветру парывамі да 22 м/с, першыя ў бягучым сезоне навальніцы, але і забяспечылі паступленне ў наш рэгіён халоднага паветра са Скандынавіі.
Сёння раніцай, прапусціўшы чарговы халодны атмасферны фронт, тэрыторыя рэспублікі апынулася ў халоднай і ветранай тылавой частцы цыклона Рапунцэль з цэнтрам над поўднем Фінляндыі. Таму на большай частцы тэрыторыі, акрамя дажджоў ўперамешку са снежнай крупой, адзначаецца моцны парывісты вецер.
Няўстойлівы характар умоў надвор'я захаваецца і ў бліжэйшыя трое сутак (7-9 красавіка). Воблачны віхор Рапунцэль, ссоўваючыся на ўсход, зліецца з цыклонам Квіяна, утварыўшы адзіную цыкланічную дэпрэсію, і рэспубліка працягне знаходзіцца ў яе тылавой частцы. Таму ў Беларусі захаваецца ветранае з ападкамі надвор'е. У дзённыя гадзіны 7 красавіка (аўторак) у выніку развіцця кучава-дажджавой воблачнасці ў паўднёвых раёнах магчымы навальніцы. З прычыны адвекцыі паветранай масы паўночных шырот, тэмпературны фон панізіцца і наблізіцца да сакавіцкіх значэнняў. Начныя мінімумы апынуцца ў межах ад -4°С да +5°С, а дзённыя максімумы будуць вагацца ад +2°С па поўначы да +10°С па паўднёвым захадзе.
Пры гэтым шчыльны барычны градыент у спалучэнні з развіццём канвектыўных працэсаў будуць спрыяць узмацненню ветру парывамі 15-20 м/с. У сувязі з чаканай неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'явай на 7 красавіка (аўторак) па паўднёва-заходняй палове рэспублікі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Паводле папярэдніх прагнозаў, 10-12 красавіка (пятніца-нядзеля) уплыў франтальных раздзелаў аслабне і з ростам атмасфернага ціску ападкі прымуць лакальны і кароткачасовы характар. Пры гэтым захаваецца халоднае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 1-6°С ніжэйш за кліматычную норму.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будуць адзначацца слабыя галалёдныя з'явы.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026