Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

"Мы дасягнулі гэтага разам": як змяніўся Мінск за 15 гадоў

У перыяд з 9 красавіка па 9 мая 2026 года ў будынку Белгідрамета праходзіць унікальная фотавыстава пад назвай «Мы дасягнулі гэтага разам».

Экспазіцыя прысвечана знакавым аб'ектам горада Мінска, якія былі пабудаваны або рэканструяваны ў перыяд з 2009 па 2024 гады.  Асаблівая ўвага нададзена аб'ектам, якія змянілі аблічча Мінска, зрабілі яго больш сучасным, камфортным і запамінальным. Гэта не проста будынкі - гэта сімвалы развіцця нашага горада, адлюстраванне працы і намаганняў многіх людзей, якія працавалі над ператварэннем Мінска.


Тут можна ўбачыць сучасныя жылыя комплексы, рэканструяваныя гістарычныя будынкі, новыя грамадскія прасторы і інфраструктуру, аб'екты культуры і спорту, якія з'явіліся ў апошнія гады.
Кожная фатаграфія - гэта гісторыя пра тое, як сумеснымі намаганнямі мы ствараем прастору, у якой хочацца жыць, працаваць і адпачываць.

Фотавыстава "Мы дасягнулі гэтага разам" - гэта не толькі магчымасць палюбавацца архітэктурнымі шэдэўрамі, але і шанец даведацца больш аб развіцці свайго горада, убачыць, як змяняецца Мінск з цягам часу, натхніцца маштабам і якасцю рэалізаваных праектаў.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/my-dasjagnuli-getaga-razam-fotavystava-ab-razvitstsi-minska-u-belgidrametse-12383-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026