Штогод у другую суботу верасня Мінск адзначае свой дзень нараджэння. Сёлета святочныя мерапрыемствы былі асабліва значнымі, бо 13 верасня сталіцы нашай роднай Беларусі споўнілася 958 гадоў!
Горад-герой, Мінск, з багатай гісторыяй і выдатнай будучыняй, заўсёды рады сваім жыхарам і гасцям. У гэты дзень паўсюль пануе атмасфера свята, гучыць музыка, праводзяцца народныя гулянні. Мінск дэманструе сваю прыгажосць і гасціннасць, запрашаючы ўсіх падзяліць радасць гэтага асаблівага дня.
Прадстаўнікі Белгідрамета пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Аляксандра Трусава прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да стэлы «Мінск – горад-герой», аддаўшы даніну памяці подзвігу горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Белгідрамет віншуе ўсіх жыхароў і гасцей сталіцы З Днём горада! Жадаем Мінску далейшага росквіту, устойлівага развіцця і дабрабыту! Хай над нашым любімым горадам заўсёды будзе мірнае неба і спрыяльнае надвор'е!
© Белгiдрaмет, 2016-2025