Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Кліматычная характарыстыка 3 ліпеня

У дзень вызвалення Мінска 3 ліпеня 1944 года стаяла цёплае сухое надвор'е, сярэднясутачная тэмпература паветра склала +19°C, максімальная днём +25,2°C, мінімальная ноччу +12,7°C. Ападкаў не адзначалася.

Кліматычныя дадзеныя па Г. Мінску на 3 ліпеня (з 1944 па 2024 гады)

Сярэднясутачная тэмпература паветра склала + 17,4°С.
Максімальная тэмпература паветра днём (+32,1°C) адзначалася ў 2016 годзе.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы (+6,3°C) зарэгістравана ў 1995 годзе.

Цёплым, з сярэднясутачнай тэмпературай вышэй +20°C, 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 6 гадоў. Самым цёплым за пасляваенны перыяд стала 3 ліпеня 2002 года, калі сярэдняя сутачная тэмпература паветра склала + 22,7°С. абсалютны максімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны у 2016 годзе, калі ў дзённыя гадзіны паветра прагравалася да +32,1°С. 

Халодным (з сярэднясутачнай тэмпературай ніжэй +15°C) 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5 гадоў. Самым халодным было святкаванне Дня вызвалення Менска ў 1977 годзе, калі сярэднесутачная тэмпература паветра склала +11,7°С, а днём паветра не прагравалася вышэй +15,4°С, ішоў дождж і выпала 15,8 мм ападкаў. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны у 1995 годзе, калі ў начныя гадзіны паветра астуджаўся да +6,3°С.

У сярэднім за суткі 3 ліпеня выпадае каля 4–5 мм ападкаў. Прыкладна кожны другі год ападкаў у гэты дзень не адзначалася. Дажджлівым (больш за 5 мм ападкаў) 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5–6 гадоў. Максімальная колькасць ападкаў за гэтыя суткі адзначана ў 1948 годзе і склала 40,6 мм.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/klimatychnaja-xaraktarystyka-3-lipenja-10171-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024