Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Кліматычная гісторыя першага дня года

Шматгадовыя метэаралагічныя назіранні дазваляюць скласці досыць дакладнае ўяўленне аб кліматычных асаблівасцях першага дня года. У Мінску, напрыклад, за ўвесь перыяд назіранняў (з 1892 года) сярэдняя сутачная тэмпература паветра 1 студзеня складае -5,7°C.

Цікава адзначыць, што прыкладна раз у 7 гадоў сярэдняя сутачная тэмпература паветра падымаецца да 0°C і вышэй. Аднак, у апошняе дзесяцігоддзе станоўчыя тэмпературы паветра ў Мінску назіраюцца амаль штогод, што сведчыць аб тэндэнцыі да больш мяккіх зім. З іншага боку, прыкладна раз у 5 гадоў сярэдняя сутачная тэмпература паветра апускаецца ніжэй -10 °C, а раз у 20 гадоў – ніжэй -20°С.

Рэкорды тэмператур таксама ўражваюць. Самы цёплы дзень 1 студзеня з максімальнай тэмпературай паветра + 9,8°C быў зарэгістраваны ў 2023 годзе, а самы халодны – у 1905 годзе, калі тэмпература паветра днём апусцілася да -24,8°C.

Самая халодная навагодняя ноч з мінімальнай тэмпературай паветра -29,8°C была зарэгістраваная ў 1941 годзе. Самая цёплая ноч была 1 студзеня 2023 года, калі падчас бою курантаў тэмпература паветра складала +4,9°С, а да 6 раніцы яна павысілася да +6,5°C.

Што тычыцца ападкаў, то самым снежным 1 студзеня выдалася ў 1893 годзе, калі за суткі выпала 14,7 мм ападкаў, і вышыня снежнага покрыва дасягнула 36 см.а найбольшая колькасць ападкаў выпала 1 студзеня 2021 года (20,1 мм), але ў сувязі са станоўчай тэмпературай паветра ападкі выпадалі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Статыстыка паказвае, што прыкладна раз на 4 гады ў Менску на Новы год назіраецца снежнае покрыва вышынёй больш за 15 см.аднак з 2012 года такая вышыня не назіралася.

У апошнія 50 гадоў Новы год без снегу сустракалі ў Мінску ў 1975, 1976, 1985, 1990, 1995, 2005, 2007, 2014, 2018, 2024, 2025 гадах, калі снежнае покрыва зусім адсутнічала.

 

Сярэднясутачная тэмпература паветра ў Мінску, °С

2011

2012

2013

2014

2015

2016

2017

2019

2019

2020

2021

2022

2023

2024

2025

1 студзеня

-3,4

-2,0

1,1

-1,4

-0,5

-10,3

0,6

1,4

-0,2

0,7

1,4

2,4

7,4

-2

2,8

Кліматычныя рэкорды па Беларусі

Самая халодная навагодняя ноч у рэспубліцы за ўвесь перыяд інструментальных назіранняў была ў 1979 годзе на станцыі Езярышча, тады тэрмометры паказалі – 32,1℃. Самая цёплая ноч была ў 2023 годзе, калі апоўначы ў Берасці тэмпература паветра склала +11,5℃, а да 6 раніцы 1 студзеня ў Гародні было +13.2℃.
Максімальная вышыня снегу на 1 студзеня адзначалася ў 2011 годзе на станцыі Верхнядзвінск і склала 44 см.цяпер усё часцей Новы год мы сустракаем без снегу. Так бывае прыкладна 1 раз у 4-5 гадоў у цэнтральнай частцы, на поўначы 1 раз у 8 гадоў, а на крайнім паўднёвым захадзе нашай краіны кожны другі Новы год бывае бясснежным.

Прагноз надвор'я на 1 студзеня 2026 года

Па папярэдніх дадзеных, 1 студзеня 2026 года (чацвер) ноччу месцамі па рэспубліцы невялікі снег. Днём пераважна па заходняй палове снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -10 -16°С, пры праясненнях да -20°С, максімальная днём ад -12°С па ўсходзе да +1°С па паўднёвым захадзе.

У заключэнне хочацца пажадаць усім чытачам добрага настрою ў навагоднія святы, бяспечных і прыемных зімовых канікул, незалежна ад таго, якую надвор'е паднясе нам 1 студзеня 2026 года!

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/klimatychnaja-gistoryja-pershaga-dnja-goda-11848-2025/

© Белгiдрaмет, 2016-2026