1 мая 2026 года Рэспубліка Беларусь адзначыла Свята працы.
Для работнікаў Белгідрамета, як і для ўсіх мінчан і гасцей сталіцы, гэты дзень стаў па‑сапраўднаму яркім і святочным.
Па традыцыі Федэрацыя прафсаюзаў арганізавала маёўкі ва ўсіх рэгіёнах краіны. У цэнтры ўвагі - людзі працы: калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, моладзь і ветэраны, якія працягваюць лепшыя працоўныя традыцыі.
Самай буйной пляцоўкай святкавання Першамая стаў сталічны Парк Перамогі. Да ўрачыстых мерапрыемстваў далучыліся і члены працоўнага калектыву Белгідрамета на чале з намеснікам начальніка Белгідрамета па ідэалагічнай рабоце Вікторыяй Неваднічай.
Гасцей чакала насычаная святочная праграма: інтэрактыўныя пляцоўкі галіновых прафсаюзаў, майстар‑класы, кірмашы, забавы для дзяцей і дарослых.
Атмасфера ў парку была па-сапраўднаму святочнайм- сумаваць нікому не прыйшлося
Спецыялісты Белгідрамета прадставілі свае дасягненні на інтэрактыўнай пляцоўцы Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.





Кожны галіновы прафсаюз дэманстраваў лепшыя дасягненні і новыя распрацоўкі, паказваў майстэрства і творчы падыход сваіх работнікаў. Белгідрамет з гонарам прадставіў сваю галіну, паказаўшы, што праца метэаролагаў і эколагаў — гэта не толькі дакладныя вымярэнні, але і творчасць, і клопат пра прыроду.
Для Белгідрамета сустракаць 1 Мая разам стала добрай традыцыяй. Удзел у агульнагарадскім свяце дазваляе не толькі адпачыць і зарадзіцца пазітыўнымі эмоцыямі, але і паказаць важнасць працы гідраметслужбы для дабрабыту краіны і яе жыхароў.
Усе, хто прыйшоў на свята, атрымалі вясёлы і бадзёры настрой, а таксама незабыўныя эмоцыі.
Калектыў Белгідрамета дзякуе Федэрацыю прафсаюзаў за арганізацыю такога яркага і запамінальнага мерапрыемства і з нецярпеннем чакае новых сустрэч у наступным годзе!
© Белгiдрaмет, 2016-2026