У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, кіраўнік Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Мілан Дачыч, генеральны дырэктар Еўрапейскай арганізацыі спадарожнікавай метэаралогіі EUMETSAT Філ Эванс, Мэнэджэр па міжнародных адносінах EUMETSAT Вінцэнт Габаліа, кіраўнікі і прадстаўнікі нацыянальных гідраметэаралагічных служб Беларусі, Расіі, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Азербайджана, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, Узбекістана і Турцыі.
Ад Белгідрамета ў мерапрыемстве прымаюць удзел начальнік Белгідрамета Аляксандр Канавальчык, першы намеснік начальніка Белгідрамета Святлана Кузьміч, галоўны інжынер Кірыл Дэйнега, начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю Ганна Мацэвіла, начальнік службы сувязі і тэлекамунікацый Ігар Біруля і начальнік аддзела аператыўна-дзяжурнай змены службы сувязі і тэлекамунікацый Святлана Кайко.
Правядзенне інфармацыйнага дня будзе праходзіць па сесіях:
Сесія 1: Статус праграмы EUMETSAT.
Сесія 2: Статус доступу да спадарожнікавых дадзеных і іх выкарыстання ў кожнай краіне (DAWBEE).
Сесія 3: Статус праграмы EUMETSAT у краінах Цэнтральнай Азіі.
Сесія 4: Пераход на MTG.
Сесія 5: Пашырэнне супрацоўніцтва.
У рамках інфармацыйнага дня будзе прадстаўлена абноўленая інфармацыя аб праграмах EUMETSAT, разгледжаны механізмы доступу да дадзеных EUMETSAT, статус праграмнага забеспячэння DAWBEE, статус выкарыстання спадарожнікавых дадзеных і інш.
Спадарожнікавыя дадзеныя EUMETSAT выкарыстоўваюцца сіноптыкамі Белгідрамета ў аператыўнай працы пры аналізе і складанні прагнозаў надвор'я і папярэджанняў аб неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з'явах, а таксама для вызначэння тыпаў воблачнасці (кучавыя, слаістай, пры ідэнтыфікацыі туманаў), для выяўлення магутнай кучава-дажджавой і канвектыўнай воблачнасці пры аналізе навальнічнай абстаноўкі, для ўдакладнення і правядзення франтальных раздзелаў на прыземных картах надвор'я і для вызначэння характарыстык паветраных мас.
Павестка Інфармацыйнага дня насычаная, работа запланавана на два дні. У завяршэнні будуць падведзены вынікі і прадастаўлены рэкамендацыі карыстальнікам спадарожнікавых дадзеных EUMETSAT.