Інфармацыйная гадзіна ў рамках акцыі "Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі» прайшла ў 6 "В" класе ў ДУА «Сярэдняя школа №24 г. Мінска»
Белгідрамет працягвае інфармаваць насельніцтва аб правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў рамках правядзення акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі».
9 верасня 2021 года прайшла інфармацыйная гадзіна па правілах паводзін пры неспрыяльных умовах надвор'я ў 6 «В» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №24 г. Мінска». Класны кіраўнік Сушкова Алена Яўгенаўна, з дапамогай наглядных інфармацыйных матэрыялаў, прадстаўленых Белгідраметам, паведала дзецям пра каляровыя коды ступені небяспекі гідраметэаралагічных з'яў, а таксама пра тое, як неабходна сябе паводзіць і якія меры засцярогі прымаць пры пагрозе і ўзнікненні неспрыяльных і небяспечных гідраметэаралагічных з'яў у летні і зімовы перыяды.