Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў ліпені 2021 года

У ліпені сярэдняя па краіне тэмпература паветра склала +22,5°С, што вышэй за кліматычную норму на 4,1°С, станоўчая анамалія тэмпературы распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 66,0 мм ападкаў, што склала 78% кліматычнай нормы. Ападкі па тэрыторыі краіны распаўсюджваліся вельмі нераўнамерна. Больш за ўсё ападкаў за месяц выпала на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – 126% кліматычнай нормы, найменшая колькасць ападкаў (33% кліматычнай нормы) выпала на тэрыторыі Віцебскай вобласці. 
На працягу месяца ападкі насілі пераважна ліўневы характар, у асобных раёнах дажджы дасягалі крытэрыю небяспечнай з'явы, у выніку чаго на непрацяглы час на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск і Бярэзіне ў г.Бабруйск паляпшаліся ўмовы для працы рачнога транспарту, на прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная ў г.Камянец узровень вады перавышаў адзнаку выхаду вады на пойму. 
У ліпені на рэках краіны адзначаўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Светлагорск і Сожы ў г.Гомель узроўні вады апусціліся ніжэй небяспечных нізкіх адзнак, якія лімітуюць суднаходства, на прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка ў в.Суша ўзровень вады апусціўся ніжэй за адзнаку выхаду вады на пойму.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаліся на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа. 
У канцы ліпеня воднасць Нёмана, Віліі і Бярэзіны апынулася блізкая да нормы і некалькі менш яе, воднасць Заходняй Дзвіны, Дняпра, Сожа і Прыпяці была значна менш звычайнай для гэтага часу года.
Сярэдняя тэмпература вады ў рэках за ліпень склала 20-26ºС, што на 2-5ºС вышэй звычайнай для гэтага часу года.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/infarmatsyja-ab-gidrametearalagichnaj-abstanoutsy-u-basejnax-rek-respubliki-belarus-jakaja-sklalasja-u-lipeni-4438-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024