Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў лістападзе 2020 года

У лістападзе 2020 года сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала +3,8°С, што вышэй за кліматычную норму на 2,9°С. станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася ўсюды, усе тры дэкады месяца былі цёплымі. 
За лістапад у сярэднім па краіне выпала 35,9 мм ападкаў (78% кліматычнай нормы). На працягу месяца ападкі выпадалі нераўнамерна. У першай і другой дэкадах адзначаўся недабор ападкаў, у трэцяй іх выпала некалькі вышэй за норму.  
У першай дэкадзе лістапада ападкі выпадалі пераважна ў выглядзе дажджу. У другой і трэцяй дэкадах месяца адзначалася выпадзенне снегу і мокрага снегу, у асобных раёнах на непрацяглы час усталёўваўся снежны полаг. На апошні дзень месяца яго вышыня на большай частцы тэрыторыі склала ад 0,5 да 16 см.
У першых двух дэкадах лістапада на рэках адзначаліся ваганні ўзроўняў вады, у трэцяй дэкадзе месяца на большасці рэк краіны назіраўся рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. Да канца месяца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і Сожы каля г.Гомель узроўні вады знаходзіліся ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства. 
Воднасць Нёмана і Прыпяці была на 40-50% менш за норму, а воднасць Заходняй Дзвіны, Віліі, Заходняга Буга, Дняпра, Бярэзіны і Сожа была блізкая да звычайнай для гэтага перыяду года і некалькі менш яе. 
Сярэдняя тэмпература вады ў рэках за лістапад склала 4,1-8,3ºС, што на 2-4ºС вышэй звычайнай для гэтага часу года. 
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/infarmatsyja-ab-gidrametearalagichnaj-abstanoutsy-u-basejnax-rek-respubliki-belarus-jakaja-sklalasja-u-3588-2020
© Белгiдрaмет, 2016-2024