Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў студзені 2026 года

Сярэдняя тэмпература студзеня 2026 года склала -10,3°C, што ніжэй за кліматычную норму на 6,2°C. Усе тры дэкады месяца былі халоднымі. Самай халоднай была другая дэкада са сярэднедэкаднай тэмпературай на 12,0°С ніжэй за норму. Тэмпературы першай і трэцяй дэкады былі ніжэй за норму на 2,0 і 4,7°C адпаведна.


За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 49 мм ападкаў, што склала 120% кліматычнай нормы. Ападкі па тэрыторыі краіны распаўсюджваліся нераўнамерна і на большай частцы выпала 90-150% месячнай нормы. На працягу месяца ападкі выпадалі нераўнамерна. У першай дэкадзе адзначалася залішняе ўвільгатненне (выпала 253% нормы). У другой дэкадзе адзначаўся недабор ападкаў (выпала 16% нормы). У трэцяй дэкадзе ў сярэднім па краіне выпала 89% нормы. Ападкі выпадалі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Снежнае покрыва залягала на працягу ўсяго месяца.


Па дадзеных снегамернай здымкі, зробленай па маршруце ў полі 31 студзеня, вышыня снегу складала на тэрыторыі Беларусі ад 9 см да 51 см, з запасам вады ў ім да 130 мм, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (у вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа) – ад 29 см да 57 см, з запасам вады ў ім да 150 мм.


У студзені марознае надвор'е спрыяла ўзмацненню ледаўтваральных працэсаў, да канца другой дэкады амаль паўсюдна на водных аб'ектах краіны ўсталяваўся ледастаў і ледастаў з палонкамі, у далейшым адзначалася нарастанне таўшчыні лёду. На апошні дзень студзеня таўшчыня ледзянога покрыва склала на рэках да 31 см, на вадаёмах – да 52 см, што блізка да нормы і некалькі ніжэй яе.

Ва ўзроўневым рэжыме рэк адзначаліся ваганні, у першай дэкадзе больш рэзкія (да 40 см за суткі), абумоўленыя зажорамі лёду. Воднасць большасці рэк была блізкай да звычайнай для гэтага часу года, і толькі воднасць Нёмана і Прыпяці была некалькі менш за норму.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/infarmatsyja-ab-gidrametearalagichnaj-abstanoutsy-u-basejnax-rek-respubliki-belarus-jakaja-sklalasja-u-11799-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026