Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Імёны лепшых работнікаў Белгідрамета занесены на Дошку гонару Мінпрыроды

У адпаведнасці з рашэннем калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2023 года № 11-Р на Дошку гонару Мінпрыроды занесены лепшыя работнікі прыродаахоўнага ведамства, якія ўнеслі значны ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і якія дамагліся высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці ў 2022 годзе. 
Сярод іх ёсць і спецыялісты Белгідрамета:
Самсонаў Уладзімір Леанідавіч - начальнік аддзела радыёспектраметрыі службы радыяцыйнага маніторынгу;
Камлюк Георгі Георгіевіч - вядучы інжынер-метэаролаг аддзела метэаралагічнага маніторынгу службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных;
Ганжур Наталля Васільеўна - начальнік аддзела маніторынгу навакольнага асяроддзя Філіяла "Гомельаблгідрамет";
Шульга Галіна Мікалаеўна - начальнік метэаралагічнай станцыі 2 разраду Верхнядзвінск Філіяла "Віцебскаблгідрамет".

Калектыў Белгідрамета ад усёй душы віншуе сваіх калег і ганарыцца імі!



Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/imeny-lepshyx-rabotnikau-belgidrameta-zaneseny-na-doshku-gonaru-minpryrody-6713-2023
© Белгiдрaмет, 2016-2024