Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за жнівень 2025 года склала +17,1°С, што ніжэй за кліматычную норму на 0,9°С. Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад месяца была ніжэй за норму.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 37 мм ападкаў, што склала 58% кліматычнай нормы. Па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем асобных пунктаў назірання Віцебскай і Гомельскай абласцей, адзначаўся недабор ападкаў.
Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці – у сярэднім па вобласці 56 мм або 79% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – 22 мм або 37% нормы. Недабор ападкаў адзначаўся ва ўсіх трох дэкадах (выпала ад 44 да 65% нормы ападкаў).
У жніўні на рэках краіны пераважаў спад узроўняў вады. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраліся на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Рэчыца, г.Жлобін, г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад.
На прытоку Нёмана рацэ Рось і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр узроўні вады перавышалі адзнакі выхаду вады на пойму.
Воднасць рэк у асноўным блізкая да звычайнай для гэтага часу года і толькі воднасць Бярэзіны, Сожа і Дняпра ў ніжнім яго плыні больш за норму на 30-40%.
Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках склала 15-20°С, што на 0,5-3,0°C ніжэй звычайнай для гэтай пары года.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2025