Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Гідралагічны пост р.Бярэзіна - г.Бабруйск адзначае 150-годдзе

Сёння, 13 лістапада, гідралагічнаму пасту р.Бярэзіна-г.Бабруйск спаўняецца роўна 150 гадоў бесперапынных назіранняў на адной з галоўных водных артэрый краіны – рэдкі тэрмін нават па мерках найстарэйшых гідралагічных пунктаў Еўропы.
Пост у Бабруйску – адзін з найстарэйшых назіральных пунктаў філіяла "Магілёўаблгідрамет" Белгідрамета. 150 гадоў вядзецца летапіс ракі: узроўні і расходы вады, лядовая абстаноўка, тэмпература вады. Кожнае вымярэнне – цаглінка ў шматгадовы шэраг дадзеных, аснова для гідралагічных прагнозаў, ацэнкі водных рэсурсаў і вырашэння водагаспадарчых задач для горада Бабруйска.

Гідралагічны пост размешчаны на правым беразе Бярэзіны, за 300 метраў ніжэй упадзення ракі Бабруйкі.
Плошча вадазбору паста складае больш за 20300 кв.км, уключаючы разгалінаваную сетку прытокаў, больш за 1100 кіламетраў меліярацыйных каналаў і шматлікія сажалкі. 

Юбілей паста - гэта не толькі дата ў календары, але і напамін: бесперапынныя шэрагі гідралагічных назіранняў неацэнны. 

Белгідрамет віншуе калег, ветэранаў гідраметэаралагічнай службы і ўсіх, хто ўвесь гэты час беражліва збіраў гідралагічныя дадзеныя аб Бярэзіне!

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/gidralagichny-post-rbjarezina-gbabrujsk-adznachae-150-goddze-14700-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026