Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Дзень Перамогі ў люстэрку надвор'я: кліматычная хроніка Мінска з 1945 па 2025 год

Сярэднясутачная тэмпература паветра 9 мая 1945 года склала +6,6°С, днём паветра не прагравалася вышэй за +12,3°С, уначы тэмпература паніжалася да +2,9°С. 
За ўвесь перыяд назірання, пачынаючы з 1945 года, сярэдняя сутачная тэмпература паветра 9 мая складае +11,6°С. 
Халодным, з сярэднясутачнай тэмпературай паветра ніжэй + 5,0°С, гэты дзень быў у 1946, 1987, 2017 і 2025 гадах, а самым халодным 9 мая было ў 1953 годзе, калі сярэднесутачная тэмпература паветра склала +0,9°С, у гэты дзень слупок тэрмометра не падымаўся вышэй +5°С, а ўначы ён апускаўся да -1,8°С, самая нізкая начная тэмпература адзначана ў 2025 годзе і склала -4,1°С. 
Цёплымі, з сярэднясутачнай тэмпературай паветра вышэй +18,0°С, былі 9 мая ў 1954, 1963, 1966, 1981, 1996, 2002, 2013, 2016 і 2018 гадах. Самым гарачым Дзень Перамогі быў у 2013 годзе з сярэднясутачнай тэмпературай +19,5°С, калі днём максімальная тэмпература паветра дасягала +26,2°С.


У сярэднім за суткі 9 мая выпадае каля 4 мм ападкаў. 
9 мая 1945 года ў Мінску зарэгістравана 0,5 мм ападкаў. У палове гадоў за пасляваенны перыяд ападкаў 9 мая не адзначалася, а ў 24% гадоў ападкі былі неістотнымі, калі выпадала менш за 1 мм. Дажджлівым было 9 мая ў 1946, 1996, 1997, 2005 і 2010 гадах, калі колькасць ападкаў перавышала 10 мм. Самым дажджлівым за пасляваенны перыяд лічыцца 9 мая 1978 года, калі колькасць ападкаў склала 18,7 мм.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/dzen-peramogi-u-ljusterku-nadvorja-klimatychnaja-xronika-minska-z-1945-pa-2025-god-12723-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026