Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Дзень народнага адзінства ў Белгідрамеце: дыялог пакаленняў у імя будучыні

17 верасня 2025 года метэаралагічная станцыя Мінск стала пляцоўкай для адукацыйнай экскурсіі навучэнцаў установы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк».

Мерапрыемства праведзена ў рамках Дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.

У экскурсіі прынялі ўдзел рабяты, захопленыя напрамкам «Прыродныя рэсурсы». Мэтай было пазнаёміць будучых спецыялістаў з працай сучаснай метэаралагічнай станцыі, яе абсталяваннем і метадамі назіранняў.

Юныя даследчыкі пазнаёміліся з ключавымі паняццямі гідраметэаралогіі і дзяржаўнай сеткай гідраметэаралагічных назіранняў, у якую ўваходзяць прыземныя, актынаметрычныя, радыеметрычныя, аэралагічныя і гідралагічныя вымярэнні.

Вопытныя метэаролагі і гідролагі падзяліліся сваімі ведамі і вопытам, а рабяты змаглі прымерыць на сябе ролю гiдраметназіральнікаў. Работнікі станцыі падрыхтавалі для гасцей займальную праграму, якая ўключала экскурсію на метэапляцоўку, знаёмства з дзейнасцю Белгідрамета пры дапамозе відэаматэрыялаў і прэзентацыі, а таксама тэматычную віктарыну. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы і падарункі.

Экскурсія стала каштоўным вопытам для маладых талентаў, дазволіла пашырыць веды ў галіне гідраметэаралогіі, умацаваць цікавасць да навукі і натхніцца на далейшыя даследаванні. Дадзенае мерапрыемства – значны крок у развіцці партнёрства паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Белгідраметам і Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам у падрыхтоўцы будучых кадраў для прыродаахоўнай галіны.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/dzen-narodnaga-adzinstva-u-belgidrametse-dyjalog-pakalennjau-u-imja-buduchyni-10764-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025